Грамадская арганізацыя Dapamoga заклікае беларусаў Літвы прыняць удзел у шэсцях і мерапрыемствах у п…

*
Categories:

Грамадская арганізацыя Dapamoga заклікае беларусаў Літвы прыняць удзел у шэсцях і мерапрыемствах у падтрымку Украіны пад сцягамі свабоднай Беларусі 24 лютага 2024 года:

16:00 – ад помніка Т. Шаўчэнка пачнецца шэсце “За перамогу Украіны! Хада за перамогу Украіны!”.
Жадаючыя змогуць далучыцца да маршу на вуліцах Arklių, Didžioji, Pilies.
Фінальнай кропкай маршруту стане Кафедральная плошча.

17:00 пачнецца мітынг на Кафедральнай плошчы.

18:00марш з Кафедральнай плошчы да пл. Лукішкіс.

18:30 на пл. Лукішкіс пачнецца канцэрт, падчас якога будуць збіраць ахвяраванні на абсталяванне літоўскай вытворчасці ўкраінскім вайскоўцам у рамках кампаніі RADAROM.

19:00 будзе абвешчана хвіліна маўчання ў памяць аб загінуўшых за нашу свабоду і свабоду Украіны.