Заходняй Беларусі дасталася таксама.
У перыяд з 1940 па 1941 гады ахвярамі савецкіх рэпрэсій у Літве сталі 75 тысяч чалавек. Рэпрэсіі не абмінулі ніводную з нацыянальнасцяў.
Калі Чырвоная Армія падышла да межаў Літвы, многія жыхары, якія ўжо перажылі жахі савецкіх дэпартацый і цяжар нацысцкага рэжыму, вымушаныя былі пакінуць краіну.
У жніўні і верасні 1945 года з Літвы былі гвалтоўна высланыя каля 60 тысяч мужчын, жанчын і дзяцей, а ў лютым 1946 года — яшчэ 40 тысяч чалавек. За перыяд з 1944 па 1952 гады з Літвы былі дэпартаваныя каля 245 тысяч чалавек. Ніводнага разу не было нават спробаў стварыць бачнасць судовага працэсу ці даказаць віну дэпартаваных.
Усяго з Заходняй Беларусі ў выніку дэпартацыі 1940 года былі загружаныя ў эшалоны 50 224 чалавекі, акрамя таго, 307 чалавек былі арыштаваныя падчас спробы супраціўлення, 4 чалавекі былі забітыя.
Было канфіскавана каля 8 тысяч коней, 20 тысяч кароў, 18 тысяч галоў дробнай жывёлы, 4,5 тысячы сельскагаспадарчага інвентара, 20 тысяч дамоў і гаспадарчых пабудоў.
Да гэтага часу таксама не ўстаноўленая і дакладная колькасць рэпрэсаваных на заходнебеларускіх землях. Вядома, што былі праведзеныя чатыры дэпартацыі: афіцыйна пацярпелі 120 тысяч чалавек, неафіцыйна — 170 тысяч.