8 снежня, у нядзелю, запрашаем на штотыдневую акцыю прымеркаваную да Міжнароднага дня правоў чалавека, што адзначаецца 10 снежня.
У Беларусі па-ранейшаму пануе татальнае бяспраўе – “иногда не до законов”. Людзі ў краіне паўсюль сутыкаюцца з парушэннем сваіх правоў, дыскрымінацыяй, бесчалавечным абыходжаннем, асабліва тыя, якія апынуліся за кратамі. Жорсткія і цынічныя паводзіны рэжыму сталі нормай. У краіне пануе атмасфера страху, бо любая спроба выказаць нязгоду жорстка караецца.
Нават беларусы за мяжой не могуць адчуваць сябе абароненымі. Пагроза выдачы ўладам краіны робіць многіх уразлівымі перад рэпрэсіўнай сістэмай. Адмова ў атрыманні візы часта азначае небяспеку экстрадыцыі і траплянне ў рукі спецслужбаў.
Але тут, у свабодным свеце, мы маем магчымасць гаварыць адкрыта. Наш голас можа быць моцным і выразным, каб падтрымаць тых, хто яго страціў. Мы павінны зноў і зноў прыцягваць увагу да парушэнняў правоў чалавека ў сучаснай Беларусі.
Арышты і рэпрэсіі ўнутры Беларусі не спыняюцца. Тысячы палітычных зняволеных знаходзяцца ў ізаляцыі, пазбаўленыя сувязі са светам.
Нават за мяжой беларускі рэжым працягвае дзейнічаць: нядаўна з В’етнаму быў перададзены рэжыму Васіль Верамейчык, беларускі ваяр-добраахвотнік, які змагаўся з расейскай агрэсіяй ва Украіне.
Закладнікі рэжыму не могуць выказаць сваю нязгоду ці абараніць сябе. Таму наш абавязак — стаць іх голасам. Расказваць пра іх, падтрымліваць і бараніць!
Далучайцеся! Разам наш голас гучыць мацней!
#свабодупалітвязням #freepoliticalprisoners
Кожная нядзеля | 12:00
Плошча Вінцаса Кудзіркі/ Vinco Kudirkos aikštė