Мерапрыемства было арганізавана валанцёрскай арганізацыяй «Дапамога» і клубам «Ліцвіны» пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады і іншых беларускіх арганізацый. На акцыі выступілі беларускія актывісты, праваабаронцы, палітыкі, былыя і цяперашнія ваяры, а таксама літоўскія палітыкі, уключаючы дэпутата Альгердаса Сісаса.
Удзельнікі акцыі патрабавалі прызнаць Васіля Верамейчыка ваеннапалонным, спрыяць яго абмену, спыніць супрацоўніцтва з беларускімі сілавымі структурамі і прыпыніць дамовы аб экстрадыцыі з рэжымам Лукашэнкі.
Падчас мерапрыемства збіраліся подпісы пад зваротам да літоўскіх уладаў і электроннай петыцыяй.
Падпішыце петыцыю ў падтрымку Васіля Верамейчыка: http://chng.it/hMjtdrcQFb
Прапануем паглядзець артыкул аб акцыі на Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/palityka/druhaja-akcyja-u-padtrymku-vasilja-veramejcyka-prajsla-u-vilni/