Далучайцеся і вы наступным разам!
Паводле праваабарончага цэнтра “Вясна”, у Беларусі 1270 чалавек лічацца палітвязнямі. Аднак гэтая лічба не адлюстроўвае поўнай карціны з-за рэпрэсій, недахопу інфармацыі і страху грамадзян звяртацца па дапамогу.
Рэжым працягвае хаваць фальсіфікацыі выбараў 2020 года, не распачаты справы супраць вінаватых у гвалце над пратэстоўцамі. Сотні тысяч беларусаў пакінулі Радзіму, ціск і прапаганда не спыняюцца, а доступ да альтэрнатыўнай інфармацыі застаецца абмежаваным.
Рэжым распачаў падрыхтоўку да новых фальсіфікацый. Па краіне прайшла хваля масавых затрыманняў. Страх – гэта ўсё, што знаёма прыхільнікам рэжыму, і менавіта яго яны намагаюцца пасеяць у кожным з нас.
Але беларусаў не зламаць!
Мы працягваем сваю барацьбу!
Кожны злодзей адкажа за свае ўчынкі!
Жыве Беларусь!