Акурат цяпер беларусы на антываенным маршы ў Вільні!
Сёння ў Вільні праходзіць антываенная акцыя, арганізаваная расейскім моладзевым рухам “Вясна”.
Удзельнікі сабраліся на Лукішскім пляцы і рушылі да расейскай амбасады. Сярод іх — беларусы з нацыянальнымі сцягамі, якія падтрымліваюць пратэст супраць вайны.
Гэтая падзея адбываецца ў адзін час з аналагічным маршам у Берліне. Беларусы разам з расейцамі выказваюць пратэст супраць расейскай агрэсіі і падтрымліваюць мір.
Жыве Беларусь!