Арганізацыя «Дапамога» звярнулася да сяброў Каардынацыйнай рады, а таксама да спадара Латушкі з прапановай узяць удзел у сустрэчы 17 лістапада а 17.00 у Замку.
Асноўная тэма сустрэчы — палітэмігранты-беларусы ў Літве і Польшчы, праблемы і шляхі іх вырашэння.
У праграме абмеркавання — дасягненні за 100-дзённы тэрмін работы Каардынацыйнай рады і іх планы на будучыню.
У гэтым абмеркаванні пацвердзілі ўдзел Вольга Вялічка, Аляксандр Клачко, Уладзімір Шанцаў, Стася Гліннік, Павел Церашковіч, Аляксандра Дойніч, Вадзім Пракоп’еў (анлайн).
Павел Латушка таксама пацвердзіў удзел у сустрэчы (анлайн).
Калі вы не можаце прысутнічаць, але хочаце, каб ваша пытанне было агучана, пішыце ў асабістыя @natalex_dapamoga
17 лістапада, 17:00
Замак, Naujoji Riovoniu 10