Арганізацыя «Дапамога» звярнулася да сяброў Каардынацыйнай рады, а таксама да спадара Латушкі з прап…

*
Categories:

Арганізацыя «Дапамога» звярнулася да сяброў Каардынацыйнай рады, а таксама да спадара Латушкі з прапановай узяць удзел у сустрэчы 17 лістапада а 17.00 у Замку.

Асноўная тэма сустрэчы — палітэмігранты-беларусы ў Літве і Польшчы, праблемы і шляхі іх вырашэння.

У праграме абмеркавання — дасягненні за 100-дзённы тэрмін работы Каардынацыйнай рады і іх планы на будучыню.

У гэтым абмеркаванні пацвердзілі ўдзел Вольга Вялічка, Аляксандр Клачко, Уладзімір Шанцаў, Стася Гліннік, Павел Церашковіч, Вадзім Пракоп’еў (анлайн).
Спадар Латушка таксама запрошаны на сустрэчу асобна.

Калі вы не можаце прысутнічаць, але хочаце, каб ваша пытанне было агучана, пішыце ў асабістыя @natalex_dapamoga

17 лістапада, 17:00
Замак, Naujoji Riovoniu 10