Запрашаем на акцыю памяці Рамана Бандарэнкі 12 лістапада, у чацвёртую гадавіну трагічнай гібелі Рама…

*
Categories:

Запрашаем на акцыю памяці Рамана Бандарэнкі

12 лістапада, у чацвёртую гадавіну трагічнай гібелі Рамана Бандарэнкі, мы, беларусы Вільні, збярэмся разам, каб ушанаваць яго памяць і паказаць, што подзвіг Рамана і ўсіх ахвяр рэжыму не забыты.

Смерць Рамана стала болем для кожнага з нас і сімвалам бязлітаснасці рэжыму, які душыць грамадзянскую пазіцыю.

Але беларусы не маўчаць. Мы не забудзем і не даруем тых пакут ў змаганні за свабоду, праўду і годнасць, якія вымушаны трываць нашы суайчыннікі.

Чакаем вас 12 лістапада ў 20:00 каля амбасады Беларусі ў Вільні.
Гэтая акцыя — наш адказ крываваму рэжыму лукашэнкі: мы не забудзем злачынстваў, мы не прабачым жорсткасці, мы прыцягнем да адказнасці ўсіх, хто катуе наш вольны народ!

Прыносце кветкі, знічкі і бел-чырвона-белыя сцягі — сімвалы памяці, нашай салідарнасці і непахіснай веры ў будучыню вольнай Беларусі.

Далучайцеся, каб разам паказаць, што голас беларусаў гучыць моцна!

Арганізатар: Dapamoga

12 лістапада, 20:00
Mindaugo g. 13