12 лістапада 2020 года ў Мінску рэжым забраў жыццё Рамана, якому быў ўсяго 31 год. Яго апошнія словы: «Я выходжу!» сталі сімвалам супраціву беларусаў перад жорсткасцю ўлады.
Мы ўшанавалі не толькі памяць Рамана, але і ўсіх, хто стаў прыкладам самаахвярнасці і стойкасці ў барацьбе за свабоду Беларусі, якая знаходзіцца пад акупацыяй лукашыстаў.
Падчас мерапрыемства да прысутных звярнулася лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская.
Гучалі вершы і песні, запалілі свечкі ў памяць аб героях. Гэтая акцыя стала выяўленнем адзінства, салідарнасці і глыбокай памяці аб нашых героях.
Героі не паміраюць — яны жывуць у сэрцах людзей, натхняючы на працяг барацьбы.
Беларусы не змоўкнуць. Мы не забудзем тых, хто ахвяраваў сабой у барацьбе за свабоду, праўду і чалавечую годнасць.
Памятаем. Шануем. Змагаемся.
Жыве Беларусь!