запрашаю вас ужо ў гэтую суботу на чарговую цёплую сустрэчу — заняткі па арт-тэрапіі. Дні робяцця карацейшымі, на дварэ вецер і холад. На занятку мы створым ўтульную прастору для фарміравання апоры на сябе, дзе можна атрымаць доступ да ўнутранага рэсурсу. Мы вучымся падтрымліваць сябе і проста добра бавім час.
На нашых сустрэчах у лістападзе мы пачнем пераглядаць мінулы год, “збіраць ураджай”, расставацца з непатрэбным, старым і дакучлівым, і рыхтавацца да чароўнага часу, калі будзем загадваць жаданні так, каб яны спраўдзіліся)
Чакаю ўсіх — і тых, хто ўжо ў групе, і тых, хто прыйдзе ўпершыню.
Таксама пасля сустрэчы вы можаце звярнуцца па індывідуальную кансультацыю псіхолага. У іншы час па папярэдняй дамоўленасці за індывідуальнай кансультацыяй пішыце мне на @psychologistEHU.
Да сустрэчы ў гэтую суботу. Ваша Алена
Рэгістрацыя тут https://forms.gle/wiRMLd1PvjjYqi1c6
СУСТРЭЧА ПА АРТ-ТЭРАПІІ З АЛЕНАЙ
9 лістапада (сб)
12:00 – 14:00
Gerosios Vilties 10