2022 год.Былы палітвязень Андрэй Шарэнда з сынам на акцыі ў падтрымку іх жонкі і маці – палітвязенкі…

*
Categories:

2022 год.

Былы палітвязень Андрэй Шарэнда з сынам на акцыі ў падтрымку іх жонкі і маці – палітвязенкі Паліны Шарэнда-Панасюк.

Паліна Шарэнда-Панасюк – грамадская актывістка з Брэста, маці двух дзяцей. Знаходзіцца ў зняволенні са студзеня 2021 года.

Першапачаткова Паліне прызначылі 2 гады пазбаўлення волі. Пазней, у 2023 годзе, яе тэрмін павялічылі яшчэ на год, а ў кастрычніку 2024 года – на адзін год і адзін дзень. Тым самым рэжым робіць усё, каб не выпусьціць яе на волю.

Таму так важна звяртаць увагу грамадскасці на тыя жудасныя рэчы, што адбываюцца з людзьмі ў Беларусі.

#freepalina

#ГісторыяDapamoga