Святочны мітынг беларусаў прысвечаны Дню Волі! Сябры, будзем выконваць гімн БНР і Пагоню беларуса…

*
Categories:

Святочны мітынг беларусаў прысвечаны Дню Волі!


Сябры, будзем выконваць гімн БНР і Пагоню беларусамі Вільні хорам, разам з  ансамблем “Гоман”. Адноўляйце ў памяці словы і матывы Давайце разам зробім гэты вечар незабывальна яднаючым!

Тэкст і музыка гімна БНР тутака >>
Тэкст і музыка Пагоні тутака >>

На мітынг запрошаныя літоўскія палітыкі.

Пад час мітынгу адбудзецца фотавыстава пра беларускі батальён у літоўскай арміі 1918-1923 гг і моманты з сучаснай вайны ва Украіне. А распавядаць пра здымкі будуць нашыя ваяры – беларускія добраахвотнікі.

Апасля – пройдзем святочным маршам да Рэфармацкай царквы дзе будзем слухаць доўгачаканы, першы ў Вільні, выступ Вольнага хора!

25 сакавіка, пн | 18:00
На Лукішскай плошчы

Праграма ўсіх святочных мерапрыемстваў:
24 сакавіка – тутака >>
25 сакавіка – тутака >>