Штотыднёвая акцыя беларусаў Вільні 27 кастрычніка 2024 году была прысвечаная памяці ахвяр Ночы расстраляных паэтаў – ці не самай жудаснай ночы ў гісторыі сталінскага тэрору на Беларусі.
З 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску, меркавана ва ўрочышчы Курапаты, былі забітыя 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі.
Гэты расстрэл стаў самай трагічнай кропкай хвалі маштабных рэпрэсій супраць нацыянальнай інтэлігенцыі Беларусі. Хваля гэтая доўжылася з 1929 па 1938 год, мела мэтай знішчэнне нацыянальна арыентаваных творцаў, выкладчыкаў, службоўцаў, навукоўцаў і закранула больш за 500 выбітных дзеячаў беларускай культуры. Некалькі соцень чалавек былі высланыя за межы Беларусі, некалькі соцень – расстраляныя, дзясяткі адпраўленыя ў лагеры і загінулі ў ГУЛАГу.
Прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі ўсяляк замінае захоўваць гэтую памяць у Беларусі і супрацьстаіць нацыянальнай свядомасці, працягваючы рэпрэсіўныя практыкі савецкіх часоў, пераследуючы і трымаючы ў турмах тысячы беларусаў за супрацьстаянне і борьбу за свободную і дэмакратычную краіну і нацыю.
Падчас акцыі гучалі вершы расстраляных паэтаў на беларускай і літоўскай мовах, гучала музыка на іх словы.
Жыве Беларусь!
Усе, каму неабыякавы лёс Беларусі, могуць аказаць дапамогу ўцекачам праз Dapamoga.
ФІНАНСАВУЮ ДАПАМОГУ ДАСЫЛАЙЦЕ НА НАШЫ РАХУНКІ:
PayPal [email protected]
Paysera: LT263500010016529238
SWIFT EVIULT2VXXX
Pilaitės pr. 16, LT-04352 Vilnius, Lietuva
VŠĮ Dapamoga Lt
_____________________________________________________
https://youtu.be/twVaWozEBTY?si=3gV5XmPjo7EaXCIw
Нерасстрелянная поэзия на площади Вильнюса/Нерасстраляная паэзія на віленскай плошчы. 2024’10’25
Еженедельная акция беларусов в Вильнюсе 27 октября 2024 года была посвящена памяти жертв Ночи расстрелянных поэтов – едва ли не самой страшной ночи в истории сталинского террора в Беларуси.
С 29 по 30 октября 1937 года в Минске в урочище Куропаты были убиты…