27 кастрычніка на акцыі ў Вільні мы ўшанавалі памяць людзей, якіх наша нацыя страціла 29 кастрычніка 1937 года. Творы гэтай беларускай “нябеснай сотні” перакладаюцца на многія мовы, і на плошчы Кудзіркі яны прагучалі па-беларуску і па-літоўску. Шчыры дзякуй сябру нашай арганізацыі Dapamoga Вітаўтасу Данілявічусу за чытанне прыгожага вершу Мойшы Кульбака ў Вільні.
Мы рады нашым блізкім сябрам з Беластоку, якія таксама з’яўляюцца часткай нашай Dapamoga. Вялікае шчасце, калі сябры пратэстнай Беларусі знаходзяць адно аднаго на нашых мітынгах. Асаблівая ўдзячнасць Ніцы Вегоскі за літоўска-беларускі варыянт чытання звароту Насты Лойкі да сваёй сабакі. Дзякуем за падтрымку беларусам з Каўнаса.
Мы працягваем знаёміць і распавядаць гаспадарам і гасцям літоўскай сталіцы пра сітуацыю ў Беларусі, нагадваючы ім, наколькі важныя чалавечыя і еўрапейскія свабоды. Сапраўдная Беларусь — гэта краіна з вялікай гісторыяй, цудоўнымі людзьмі і каштоўнасцямі. Тая Беларусь, што без Лукашэнкі.
Жыве Беларусь!