Монаспектакль “Connection” пра беларускіх палітвязняў, пра Марыю Калеснікаву, жанчыну, якая стала сімвалам свабоды. Аўтарка пастаноўкі кажа пра мужнасць, боль, нашу бяссіллю з-за невядомасці пра іх стан і лёсы. Задаецца пытаннямі: ці можа тэатр дапамагчы ў вырашэнні палітычных выклікаў, ці магчыма злучыць гледачоў і персанажаў праз мастацтва.
Монаспектакль у выкананні Марыны Якубовіч, якая больш за 15 гадоў была вядучай актрысай Беларускага Свабоднага тэатра, праводзіла акцёрскія воркшопы ў Лондане. Цяпер яна выкладае акцёрскае майстэрства ва Універсітэце Моцартэум (Зальцбург, Аўстрыя) і стварае ўласныя тэатральныя праекты.
Спектакль ідзе на англійскай мове з рускімі субтытрамі.
2 і 3 лістапада 19:00 Meno erdvės VILEIŠIO18, P. Vileišio gatvė 18N
Квіткі па спасылцы: https://fienta.com/lt/connection-36737?8511b963ca495431f2f949bcd542ee4e=
Вiдэа: DW Беларусь