29 кастрычніка а 21 гадзіне ў Замку адбудзецца канцэрт Анатоля Хіневіча, прымеркаваны да Ночы расстраляных паэтаў.
Анатоль Хіневіч – праграміст і беларускі паэт-бард з Барысава. Былы палітвязень, якога ў Беларусі асудзілі да 2 з паловай год пазбаўлення волі за прагу да гэтай самай волі.
Падчас канцэрту прагучаць музыка на вершы расстраляных паэтаў і творы самаго аўтара.
Запрашаем вас далучыцца да вечарыны ўспаміну пра таленавітых беларусаў, якія зрабіліся ахвярамі сталінскага крывавага рэжыму і паслухаць таленавітага беларуса-сучасніка.
29 кастрычніка, 21:00
Замак, Naujoji Riovoniu 10