Учора ў Замку адбылася сустрэча “Пра рак. Гісторыі беларусак”.Цікава і насычана прайшла размова з до…

*
Categories:

Учора ў Замку адбылася сустрэча “Пра рак. Гісторыі беларусак”.

Цікава і насычана прайшла размова з доктарам Таццянай Дубавец пра важнасць жаночага здароўя, пра увагу і любоў да сябе, пра неабходнасць своечасовай прафілактыкі, пра стрэс у складаных жыццёвых сітуацыях, такіх як вымушаная эміграцыя, і пра істотнасць клопату пра сябе, асабліва ў такія складаныя перыяды.

Мужчынскай частцы аўдыторыі таксама было цікава паслухаць, бо мала хто ведае, што хоць і са значна меншай верагоднасцю, але рак малочнай залозы можа здарыцца і ў мужчын.

Прагляд фільма “Каця і Каця. Пра рак, рэмісію і жаночыя мары” пакінуў моцнае ўражанне. Апроч эстэтычнай асалоды ад неверагодна прыгожага відэашэрагу і дзяўчат у кадры фільм выклікаў цікавыя абмеркаванні таго, як па-рознаму людзі праходзяць такі крызіс і якімі яны выходзяць з яго. З якімі рознымі думкамі, высновамі і поглядам на будучыню.

Фотавыстава – гэта асаблівае эстэтычнае ўражанне і нагода задумацца аб прыгажосці, унутранай сіле, прыняцці сябе, пераасэнсаванні адносін да свайго цела.

Вялікая падзяка арганізатарам за правядзенне такіх сустрэч