Сёння дзень нараджэння вялікага нашага сябра, чалавека, які дзеліцца з беларусамі ўсёй сваёй любоўю, якая ёсць у яго вялікім сэрцы і яго душы. Чалавека, які прысвяціў сябе Богу, чалавека, які бясконца любіць сваю краіну!
Андрэй Вашчук – ксёндз з Віцебску, пераследуецца сілавымі структурамі Лукашэнкі за перакананае імкненне да свабоды і сумленнасці.
Зычым Андрэю верных сяброў, здароўя і вяртання ў вольную Беларусь!
Дзякуй за веру і любоў!