21 кастрычніка 18:00 лекцыя-гутарка
ЯК РАЗУМЕЦЬ СУПЯРЭЧНАСЦІ Ў ЛІТОЎСКАЙ КАЛЕКТЫЎНАЙ ПАМЯЦІ — АНДРЮС ТУМАВІЧУС
Чаму літоўскае грамадства пасля больш за 30 гадоў незалежнасці не можа прыйсці да згоды або кампрамісаў у ацэнках некаторых важных фігур, да агульнага разумення шэрагу ключавых падзей і працэсаў у гісторыі краіны?
Аб гэтым будзе дзяліцца думкамі і гатовы весці дыялог АНДРЮС ТУМАВІЧУС, старэйшы навуковы супрацоўнік Цэнтра вывучэння генацыду і рэзістэнцыі жыхароў Літвы.
Лекцыя-гутарка адбудзецца
21 кастрычніка, а 18:00
у зале Музея акупацый і барацьбы за свабоду.
Адрас: Aukų g. 2A Vilnius.