Штогод 15 кастрычніка адзначаецца як Сусветны дзень барацьбы з ракам малочных залоз.19 кастрычніка а…

*
Categories:

Штогод 15 кастрычніка адзначаецца як Сусветны дзень барацьбы з ракам малочных залоз.

19 кастрычніка а 16.00 ў Вільні па адрасе Savičiaus g. 6 адбудзецца мерапрыемства ў Krama + tvorčaja prastora KROPKA.

Што будзе на мерапрыемстве:

1. Адкрыццё фотавыставы “Пра рак. Гісторыі беларусак”. Каця Ваданосава і Каця Пытлева і іх гісторыя ў самым пачатку барацьбы.

2. Прэм’ера фільма “Каця і Каця. Пра рак, рэмісію і жаночыя мары”. Гісторыя з працягам праз тры гады.

3. Прэзентацыя вынікаў апытання беларускіх жанчын у эміграція па тэме самадыягностыкі малочных жалоз і жагочага здароўя.

4. Размова з доктарам Таццянай Дубавец. Пра жаночы рак, магчымасці прафілактыкі, генетыку, прышчэпкі і сучасныя тэхналёгіі. А таксама пра тэмы, якія мала асвятляюцца: ці сапарўды нараджальнасць дзяцей мінімізуе рызыкі развіцця рака? Ці ўплываюць гарманальная кантрацэптывы на хваробу? І пра іншыя пытанні.

5. Магчымасць запісацца на індывідуальня кансультацыі з доктарам.

Арганізатары:
– Камісія па сацыяльнай палітыцы КР
– ПУ “Лекары за праўду і справядлівасць”