падтрымаць Замак данатамі! Нам патрэбная вашая дапамога, каб да канца кастрычніка аплаціць запазычанасьць Замка за камуналку, якая на дадзены момант складае 2600 еўра.
Нашыя рахункі:
PayPal: [email protected]
Paysera: VŠĮ Dapamoga LT
LT263500010016529238
SWIFT: EVIULT2VXXX
Bank: Paysera LT, UAB
Pilaitės pr.16, Vilnius,
LT-04352, Lithuania
Замак – месца, дзе, апынуўшыся ў Літве, знаходзяць прытулак беларускія ўцекачы, якія былі вымушаныя экстрана пакінуць Беларусь з-за палітычна матываванага крымінальнага пераследу. Рэпрэсіі не спыняюцца, таму новыя людзі прыбываюць рэгулярна.
У Замка няма грантавай падтрымкі – ён існуе толькі дзякуючы моцы салідарнасьці і данатам.
Данаты патрэбныя, каб:
аплочваць камуналку Замка;
купляць прадуктовыя камплекты (кожны уцякач, які прыбывае ў Замак, атрымлівае асабісты прадуктовы набор, які мы заказваем у iki/maxima);
аплочваць, пры ўзнікненні, тэрміновыя патрэбы Замка і яго жыхароў (як рамонт катла напрыклад);
аплочваць бензін, каб забіраць уцекачоў з пагранзастаў.
аплочваць прадукты ад maistobankas па якія кожны можа прыйсьці у Замак (прадукты прыязджаюць штотыдзень, у асноўным гэта хлеб, садавіна і гародніна).