Сябры, запрашаем на квэст «Філаматы і філарэты» 13 кастрычніка ў Вільні!А ці ведаеце вы, што ў Вільн…

*
Categories:

Сябры, запрашаем на квэст «Філаматы і філарэты» 13 кастрычніка ў Вільні!

А ці ведаеце вы, што ў Вільні існавалі таемныя студэнцкія таварыствы, сябры якіх называлі сябе “аматарамі навук” і “аматарамі дабрачыннасці”? Першае пасяджэнне Філаматаў адбылося 1 кастрычніка 1817 года.

З нагоды гадавіны ўтварэння запрашаем вас на таемны сход. А каб знайсці месца збору, давядзецца прайсці квэст і разгадаць загадкі ад нашых герояў.

Удзел у квэсце бясплатны, у камандах ад 1 да 6 чалавек. Напрыканцы вас чакае філамацкая вечарынка а 16-й ў таемным месцы збору, а пераможцаў – каштоўныя прызы

Вам спатрэбяцца тэлефон з інтэрнэтам і, магчыма, паўэр-банк. Гугліць будзе не толькі можна, але патрэбна!
13 кастрычніка ў 14:00
Вільня, Базыльянскія муры па вул. Вастрабрамскай (Aušros Vartų g. 7B).
Рэгістрацыя па спасылцы.
Чакаем вас!

Імпрэза адбудзецца ў межах Эдзьютона грамадзянскай адукацыі ад EENCE, і фундацыі Flying Bags пры падтрымцы BPB (Нямеччына).

Instagram | Tik-Tok | Telegram
Падтрымаць праект