«Амаль 2 гады з Марыяй няма ніякай сувязі. Ніхто не ведае, дзе яна. Канешне, вядома, што яна ў турме. Беларускія ўлады ўтойваюць любую інфармацыю – аб яе месцазнаходжанні, аб умовах утрымання. І самае галоўнае – ці жывая яна».
Гэтымі словамі пачынаецца спектакль “Connection”, прысвечаны беларускім палітвязням і ў прыватнасці Марыі Калеснікавай – жанчыне, якая натхніла мільёны беларусаў, жанчыне, якая стала сімвалам свабоды, творчасці і мужнасці.

Дата: 2 і 3 лістапада 2024
Час: 19.00
Месца: Meno erdvės VILEIŠIO18 • P. Vileišio gatvė 18N, 10306 Vilnius, Vilniaus apskritis,
Працягласць спектакля 60 хвілін.
Спектакль ідзе на ангельскай мове з рускімі субтытрамі.
Марына Якубовіч – больш за 16 гадоў была вядучай актрысай Belarus Free Theatre, галоўная гераіня фільма “Courage” Аляксея Палуяна. Зараз стварае ўласныя тэатральныя праекты і выкладае акцёрскае майстэрства ва Універсітэце Моцартэум, Зальцбург (Аўстрыя)
Квіткі https://fienta.com/lt/connection-36737?8511b963ca495431f2f949bcd542ee4e=