Хочаце даведацца аб сістэме дзяржустаноў Літвы, куды, як і па якіх пытаннях звяртацца, атрымаць адказы на распаўсюджаныя міграцыйныя пытанні? Запрашаем вас зарэгістравацца і прыняць удзел у анлайн-семінары аб Сістэме дзяржаўных устаноў Літоўскай Рэспублікі і прававым становішчы замежнікаў, які адбудзецца ў пятніцу 27 верасня ў 14:00 і будзе праводзіцца юрыстамі Літоўскага Чырвонага Крыжа.
Пра што будзе семінар:
Установы Літоўскай Рэспублікі, парадак і падставы звароту ў іх;
Сістэма Мігрыс;
Працэдуры прадастаўлення прытулку і часовай абароны;
Ацэнка пагрозы нацыянальнай бяспецы;
Бясплатная юрыдычная дапамога для замежнікаў.
Падчас семінара можна будзе задаць пытанні спікерам.
27 верасня, пт | 14:00
Online
Рэгістрацыя: https://forms.gle/jGKkBxRBGU9jyYMW9
Дадзены семінар будзе першым заняткам з новага курса культурнай арыентацыі ў Літве для замежнікаў.
Па праходжанні ад 4 заняткаў курсу будзе выдадзены сертыфікат.