Акцыя салідарнасці да Дня Народзінаў Алеся Бяляцкага ў Вільні 25 верасня кіраўніку «Вясны»

*
Categories:

Акцыя салідарнасці да Дня Народзінаў Алеся Бяляцкага ў Вільні

25 верасня кіраўніку «Вясны» і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму споўніца 62 гады. Чарговы раз ён будзе сустракаць свой Дзень народзінаў у зняволенні.

Сябры ПЦ «Вясна» лічаць сваім абавязкам нагадаць пра тое, што ў цэнтры Еўропы ў 2024 годзе за свае перакананні і абарону правоў чалавека ў жахлівых умовах калоніі знаходзіцца лаўрэат Нобелеўскай прэміі.

Збіраемся на акцыю:
25 верасня, 14:00. 
Naugarduko, 7, Вільня (мурал Алеся Бяляцкага). Гэта знаходзіцца побач з амбасадай Рэспублікі Беларусь у Літве.