У гэты асаблівы дзень мы, гамяльчане, успамінаем аб вашым нязломным духу, аб вашай самаадданай працы, аб вашай бязмежнай спагадзе. Ваша дапамога не ведае межаў – вы заўсёды побач з тымі, хто мае патрэбу, падтрымліваючы і натхняючы іх у цяжкія часы.
“Dapamoga” – гэта сімвал надзеі і свабоды для ўсіх нас, хто марыць аб дэмакратычнай Беларусі. Вы не толькі дае практычную дапамогу, але і даяце сігнал аб тым, што мы не самотныя, што разам мы пераможам злачынны рэжым аг лукашэнкі.
Жадаю вам, даражэнькая “Dapamoga”, Наталля Калегава, а таксама ўсе ментары і валанцёры, жалезных нерваў, невычэрпнай вытрымкі і неймавернага цярпення. Мы застаемся з вамі плячом да пляча ў барацьбе за свабоду і справядлівасць. Разам мы пабудуем новую Беларусь, дзе кожны чалавек будзе шчаслівы і вольны!
Жыве Dapamoga!
Жыве Беларусь!