510 год Аршанскай бітве!
8 верасня 1514. Ужо традыцыйна мы святкуем Дзень беларускай вайсковай славы.
У найноўшую гісторыю гэты дзень вярнуўся ў 1992 годзе, калі свята адзначылі на плошчы Незалежнасці ў Менску.
Для беларусаў Перамога пад Воршай – гэта свята годнасці, гонару і радасці перамогі. Доказ таго, як нават сіламі меншымі можна дасягнуць сваіх мэтаў.
Упэўненасць і рашучасць нашых продкаў павінна стаць узорам нам сённяшнім, свята вайсковай перамогі – натхніць і надаць мужнасці ў барацьбе.
Прыходзьце, каб разам узгадаць гэты векапомны дзень.
08 верасня
а 12:00 гадзіне
Вільнюс, плошча Вінцаса Кудзіркі
Жыве Беларусь!