Ля ўезду ў Замак Dapamoga прыкладна каля 0:50 гэтай ноччу пакінулі надпіс чырвонай фарбай на асфальце на літоўскай мове:
Baltarusų parazitams čia ne vieta, што перакладаецца прыкладна як “Беларусам паразітам тут ня месца”.
Наталля Калегава з ментарам Dapamoga выязджалі з Замку на машыне і заўважыўшы на дарозе надпіс, выйшлі. Фарба была вільготная – таму стала зразумела, што надпіс зрабілі літаральна пару хвілін назад.
Наталля Калегава выклікала паліцыю.
Мы лічым, што пакінуты ля Замку Dapamoga надпіс – правакацыя беларускіх спецслужбаў.