Шаноўнае спадарства, дарагія сябры і сяброўкі! Грамадская арганізацыя Dapamoga з вялікім задавальненнем

*
Categories:

Шаноўнае спадарства, дарагія сябры і сяброўкі!

Грамадская арганізацыя Dapamoga з вялікім задавальненнем запрашае вас на наша 4-е свята нараджэння ў суботу, 7 верасня!

Чатыры гады адданай працы, тысячы выратавальных гісторыяў і неабмежаваны паток вашай падтрымкі. Мы разам перажылі мноства цяжкасцей і цяпер з радасцю чакаем сустрэчы з вамі, каб адсвяткаваць усе нашы дасягненні!

Сёлета мы рыхтуем асаблівы фестывальны фармат:
– майстры кулінарнага і творчага мастацтва прапануюць свае вырабы,
– майстар-клас па вырабе керамікі адкрые для вас новыя магчымасці,
– конкурсы, музыка і нечаканыя сюрпрызы чакаюць кожнага госця.

Пасля свята вы зможаце зрабіць асабісты ўнёсак для “Замка” і стаць часткай нашай вялікай сям’і.

Падарункі для “Замка”

https://docs.google.com/spreadsheets/d/1S2Qn6Ay5EgLBtrA-7CNNkCtMAnCYSahEioCB7cAINaQ/edit?usp=sharing

Дзверы шелтара “Замак” адчыняюцца а 14:00, а само свята пачнецца а 15:00. Адрас: Naujoji Riovoniu 10 (для геалакацыі — Savanoriju pr. 134b), Vilnius.

Мы з нецярпеннем чакаем сустрэчы з вамі, каб падзяліцца нашымі поспехамі і разам зрабіць гэты дзень асаблівым!

З павагай і любоўю,
Dapamoga