Сёння раніцай, 13 красавіка, памёр Аляксандар “Сашко” Царук. Ідзе збор грошаў на пахаванне ваяра.
Беларус Аляксандр Царук з пазыўным «Сашко» быў ваяром Палка Каліноўскага. Вярнуўся з вайны і цяжка захварэў на анкалогію. Сёння ранкам «Сашко» пайшоў з жыцця.
Дачка Аляксандра збірае грошы на пахаванне бацькі, рахунак:
OLGA GOLOMEEVA
LT097300010182242136
Аляксандр упершыню сутыкнуўся з беззаконнем сілавікоў Лукашэнкі задоўга да 2020-га года, у 2020-м таксама ўдзельнічаў у пратэстах, а пасля мусіў з’ехаць з Беларусі.
На пачатку поўнамаштабнага ўварвання, «Сашко» пастанавіў, што будзе ваяваць і далучыўся да Палку імя Кастуся Каліноўскага. «Сашко» прайшоў цяжкія трэнаванні і баі на фронце. Падрабязней пра гэта ён распавёў у сваім апошнім інтэрв’ю.
Светлая памяць Аляксандру.
Шчыра спачуваем родным і сябрам.