Усіх неабыякавых запрашаем на акцыю памяці загінулых на вайне ва Ўкраіне дзяцей ля расейскай амбасады ў Літве
За 2,5 гады вайны ва Украіне толькі па афіцыйных звестках забітыя 570 дзяцей, 1534 параненыя. Расейскія актывісты правядуць акцыю памяці ў Вільні.
1 верасня, 17.00
Вільня, ля амбасады РФ
Мы збіраемся ў скверы Барыса Нямцова ля амбасады Расіі, каб узгадаць пра дзяцей, якія загінулі ў выніку ваенных дзеянняў ад рук дарослых. Аздобім дрэва партрэтамі і гісторыямі ахвяр расійскага ўварвання ва Украіну, намаляванымі Віктарам Меламедам. Ніхто не можа вярнуць бацькам дзяцей, якія загінулі. Але мы можам памятаць іх імёны і твары. Давайце ўзгадаем іх разам, – гаворыцца ў анонсе акцыі.
Далучайцеся!