27 жніўня ў Бялградзе апеляцыйны суд разгледзіць магчымасць экстрадыцыі

*
Categories:

27 жніўня ў Бялградзе апеляцыйны суд разгледзіць магчымасць экстрадыцыі ў дыктатарскую Беларусь журналIста, рэжысёра і палIтычнага актывIста Андрэя Гнёта

У нядзелю 25 жніўня ў 12:00 прапануем далучыцца да штотыднёвай акцыі на плошчы Вінцаса Кудзіркі ў Вільні. У гэтую нядзелю мы далучаемся да патрабавання вольных беларусаў у розных краінах да уладаў Сербіі вызвалiць Андрэя Гнёта і даць яму магчымасць бяспечна пакінуць Сербію.

Юрыстка фонду Partyzanka Ганна Маціеўская разам з іншымі праваабаронцамі змагаецца за будучыню Андрэя Гнёта і мы ўсе разам мусім падтрымаць яе намаганні і намаганні самога Андрэя ў гэтай барацьбе.

Шаноўныя беларусы і беларускі, не пакідаем суайчынніка сам на сам з пагрозай быць адданым дыктатару лукашэнку! Змагаемся за кожнага!

Падтрымаць Андрэя данатам можна тут

СВАБОДУ АНДРЭЮ ГНЁТУ!