У жніўні 2020 года ў Літве прайшла акцыя “Балтыйскі шлях для Беларусі”, удзельнікі якой сталі ў ланцуг, каб выказаць падтрымку беларусам, якія тады выходзілі на вуліцы родных гарадоў, каб пратэставаць супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў і за дэмакратычныя перамены.
Беларусы, давайце выйдзем 23 жніўня ў 19 гадзін на Катэдральную плошчу Вільні, дзе адбудзецца канцэрт «650 кіламетраў свабоды» ў гонар самага першага «Балтыйскага шляху», што адбыўся 23 жніўня 1989 года, роўна 35 гадоў таму.
ВЫЙДЗЕМ ПАД БЧБ сцягамі.
Знаходзім адзін аднаго па сцягах дэмакратычнай Беларусі!
Чакаем ЦЯБЕ!