Добрай суботняй раніцы і праменікі любові, сябры! Няхай выходныя пройдуць цудоўна! За натхненнем і…

*
Categories:

Добрай суботняй раніцы і праменікі любові, сябры!

Няхай выходныя пройдуць цудоўна!

За натхненнем і цёплымі сустрэчамі, прыходзьце у Замак і на традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасьці! А можа, прышоў ваш час стаць валанторам і запісацца у таблічку тутака, каб запаліць свечкі ля партрэтаў загінулых беларусаў на Варце Святла?

Памятаеце, родныя, што мы, беларусы, ёсьць адзін у аднаго, а нашая краіна будзе такой, якой яе зробім і мы з вамі. Нават калі мы зараз у выгнанні. Нават калі нехта чацверты год запар жорстка і масава ізноў робіць так, каб мы забыліся, што ад нас нешта залежыць. Усе ў нашых руках. Трымаемся і крочым наперад, разам. Беражыце сябе і адзін аднаго.

Жыве Беларусь!