У нядзелю 7 красавіка аб 11-й гадзіне запрашаем у беларускі прыход Канстантынопальскага Патрыярхату …

*
Categories:

У нядзелю 7 красавіка аб 11-й гадзіне запрашаем у беларускі прыход Канстантынопальскага Патрыярхату ў Літве (Bokšto g. 4) на памінальную малітву і паэтычную імпрэзу да гадавіны спачыну Ларысы Геніюш, легендарнай беларускай паэткі, ахвярнай хрысьціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР на чужыне і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу.

41 год таму ў гэты дзень спынілася яе сэрца, расьпятае на заінелых дратах Поўначы за Беларусь!

Але і сёньня для антыбеларускага рэжыму Ларыса Геніюш ёсьць найнебясьпечнейшым ворагам, як сведчыць знос яе помніка на царкоўным падворку ў Зэльве.

Усіх, хто шануе жыцьцёвы чын і творчасьць нашай выбітнай паэткі запрашаем памаліцца разам, а пасьля ўзгадаць яе вершы за гарбатай. Даведаемся пра акалічнасьці пакручастага лёсу Ларысы Антонаўны, а ўсе ахвотныя змогуць прачытаць свае ўлюблёныя вершы Паэткі.

Пачастункі можна захапіць з сабой.

Дарэчы, можна прыходзіць раней на беларускамоўную літургію, якая распачынаецца ў 10-00!

Далучайцеся!