26 чэрвеня 2022
Запрашаем на мерапрыемства, прысвечанае другой гадавіне боя пад Лісічанскам.
ПАДЧАС СТРЫМЛІВАННЯ РАСЕЙСКАЙ БРОНЕТЭХНІКІ, спрабаваўшай адрэзаць апошні шлях выхаду з горада частак ЗСУ праз нафтаперапрацоўчы завод:
ЗАГІНУЛІ:
Іван “Брэст” Марчук, камандзір батальёна “Волат” палка Каліноўскага
Васіль “Атам” Грудовік, баец батальёна “Волат”
Вадзім “Папік” Шатроў, баец батальёна “Волат”
Васіль “Сябро” Парфянкоў, баец батальёна “Волат”
ТРАПІЛІ Ў ПАЛОН І ІХ ЛЁС НЕВЯДОМЫ :
Сяргей “Клешч” Дзёгцеў, баец батальёна “Волат”
Ян “Тромблі” Дзюрбейка, баец батальёна “Волат”
На мерапрыемтве былыя і дзейныя беларускія добраахвотнікі (офлайн і онлайн) распавядуць падрабязнасьці таго боя. Таксама вы даведаецеся кім былі загінуўшыя і трапіўшыя ў расейскі палон хлопцы, за якія каштоўнасьці яны змагаліся, ахвяравалі сваім асабістым жыццём, здароўем і воляй.
“Кропка”, Savičiaus g. 6, Vilnius, рэгістрацыя тут (колькасьць месц абмежавана)
20:30, 26 чэрвеня 2024
Тык-ток трансляцыя тут
16+
Беларусь будзе вольнай.