Беларусы, не маўчыце! 9 жніўня 2024 года згадаем дзень падману і пачатак тэрору ў Беларусі.

*
Categories:

Беларусы, не маўчыце!

9 жніўня 2024 года згадаем дзень падману і пачатак тэрору ў Беларусі.

ПЛОШЧА, МАРШ, МЕМАРЫЯЛ
Час: 17:00 – 21:00

Збіраемся са сцягамі і ў вышыванках а 17.00 на Катэдральнай плошчы ў Вільні, каб паспець купіць прысмакі ад Карчмы, сувеніры ад Кропкі і свежыя кветкі ад нашай Ліаны да печатку вялікага беларускага карагода і марша.

Падтрымайма былых палітвязняў. Паслухаем тых, хто прайшоў праз пакуты і выпрабаванні.

Ствараем карагоды пад выступленне ЛЯВОНА ВОЛЬСКАГА. Трымаемся за рукі, глядзім адно аднаму ў вочы.

Пройдзем маршам па Вільні, пакажам, што мы верым, можам і ПЕРАМОЖАМ!

На мемарыяле Варта Святла ля амбасады прыгадаем тых, хто загінуў за нашу свабоду.

Мы разам, нас многа! За намі перамога! Выходзім, беларусы і беларускі – хто, калі не мы!

9 жніўня:
ПАЧАТАК СБОРУ а 17:00,
Кафедральная плошча, Вільня
ПАЧАТАК МІТЫНГУ а 18.00 Кафедральная плошча, Вільня
ПАЧАТАК МАРША а 19:00 з Кафедральная плошчы, рушым да Мемарыяла Варта Святла
  АКЦЫЯ а 20:00 на мемарыяле Варта Святла.

Дзеля бяспекі выкарыстоўвайце маскі, кепкі, акуляры.