Сябры, 6 жнiўня, да гадавiны падзеяў 2020 года, у Замку сыграе канцэрт Раман Арлоў – прыходзьце!
Нагадаем, што менавіта ён 22 сакавiка спяваў песню пра Кастуся Калiноўскага ў Замку на адной iмпрэзе са сваiм знакамiтым бацькам – Уладзiмiрам Арловым.
Раман – беларускi артыст i кампазiтар, стваральнiк шматлiкiх тэатральных праектаў, а таксама адзiн з заснавальнiкаў легендарных Джэй Морс. Аўтарства многiх хiтоў Джэй Морс, напрыклад, “Мае Сонца”, належыць менавiта Раману.
I канешне ж, гэтыя песнi абавязкова прагучаць на канцэрце. Як i “Будзьма Беларусамi”, “Станцыя”, а таксама абсалютна новыя песнi, такiя як Паланэз “Вяртанне”.
Да сустрэчы!
Уваход – данат ад 10 еўра артысту.
6 жніўня | аўт | 19:00
Замак, 2 паверх | Naujoji Riovoniu 10