Запрашаем на адкрыццё выставы пра Беларусь з удзелам Святланы Ціханоўскай і дэпатутаў літоўскага Сейма
24 ліпеня а 17:00 ў Вільні каля Музею акупацыі і барацьбы за свабоду адкрыецца выстава «30 год дыктатуры ў 30 постарах», прымеркаваная да «чорнага юбілею» панавання аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. 20 ліпеня – роўна трыццаць гадоў.
Беларускі дызайнер Артур Вакараў стварыў 30 постараў – каб нагадаць еўрапейцам і свету пра тое, што абыякавасць, давер да прапаганды і прага «моцнай рукі» наўпрост вядуць да катастрафічных наступстваў.
Прыходьце!.
Дата і час: 24 ліпеня а 17:00
Месца: на адкрытай прасторы каля Музею акупацыі і барацьбы за свабоду (Aukų g. 2A, Vilnius)