У нядзелю, 14 красавіка, а 12.00 на плошчы В.Кудзіркі, традыцыйны мітынг салідарнасьці будзе прысвечаны памяці ахвярам Менскага тэракта на “Кастрычніцыкай”, што адбыу́ся 11 красавіка 2011.
11 красавіка 2011 года адбыўся адзін з самых страшных тэрактау́ у гісторыі сучаснай Беларусі, на станцыі метро “Кастрычніцкая” у цэнтры Мінска прагрымеў выбух, загінулі 15 чалавек, каля 200 пацярпелі.
11 красавіка – чорны дзень у Беларусі, дзень, калі ўлада страхам і смерцю згвалтавала свой народ, працягнула гэта ў 2020-м, працягвае і зараз.
На відэа – акцыя 11 красавіка 2021 года у́ Вільні, у якой прынялі ўдзел рэпрэсаваныя гродзенскія акцёры.