30 кастрычніка а 12:00 сустракаемся на традыцыйным нядзельным мітынгу супраць акупацыі Беларусі і салідарнасці з Ўкраінай на Плошчы Вінцаса Кудзіркі ў Вільні.
Расказваем жыхарам і гасцям літоўскай сталіцы пра жах, які адбываецца ў Беларусі, гаворым пра палітвязняў, выказваем салідарнасць з Украінай і спяваем беларускія і ўкраінскія песні.
Нядзеля 30 кастрычніка
12:00 (не забудзьцеся перавесці гадзіннікі на зімовы час)
Плошча Вінцаса Кудзіркі