У Вільні 25 лістапада адбудзецца акцыя да Міжнароднага дня змагання за ліквідацыю гвалту ў дачыненні да жанчын
Гэты дзень прызначаны ААН у памяць пра падзеі 1960-га года: забойства сясцёр Мірабаль па загаду дыктатара Рафаэля Трухільё за ўдзел у Рэвалюцыйным руху 14-га чэрвеня.
«У Беларусі сотні палітвязынак і рэпрэсаваных жанчын прайшлі праз затрыманні і катаванні ў турмах за сваю грамадзянскую пазіцыю. Статыстыка па хатняму і гендарна-абумоўленаму гвалту схаваная дзяржаўнымі органамі. Амаль усе жаночыя НДА, якія дапамагалі ахвярам хатняга гвалту, ліквідаваныя судом», — пішуць арганізатары.
Дрэс-код: жалобнае чорнае адзенне (total black).
Месца: Vinco Kudirkos Aikštė, Vilnius
Час: 25 лістапада, пятніца, 18:00-19:00
Акцыя скончыцца беларускім народным спевам.