28 лістапада а 18 гадзіне прайшоў традыцыйны панядзелкавы мітынг ў падтрымку Украіны на Кафедральнай плошчы Вільні.
У мітынгу прынялі ўдзел амбасадар Японіі Тэтсу Азакі, украінская бежанка Кацярына Піліпенка, дэпутатка Сейма Літвы Давіле Шакаліене, старшыня аргкамітэта украінскага міжнароднага фестывалю і семірару “Жыве Украінская Песня” Святлана Грыгор’ева, літоўская спявачка Агне Сабуліте, крымскататарскі журналіст і блогер Айдар Муждабаеў.