Сябры, просім, калі ласачка, падтрымаць Замак данатамі – час аплочваць камунальныя паслугі, а гроша…

*
Categories:

Сябры, просім, калі ласачка,
падтрымаць Замак данатамі
– час аплочваць камунальныя паслугі, а грошаў не хапае 🙁

У прошлым месяцы, дзякуючы вашым данатам, мы аплацілі камунальныя паслугі на суму 1380 еўра.

Запазычанасьць за зімовы перыяд яшчэ далёка не закрытая, а новыя штомесячныя выдаткі – набягаюць.

Штомесяц нам неабходна збіраць 1500-2500 еўра на выдаткі Замка, каб замак існаваў далей. З-за таго што доўгі тэрмін данатаў не хапае на ўсё патрэбы, мы маем вялікую запазычанасьць за камунальныя. Таму просім вас, па магчымасцях, аб рэгулярных штомесячныя ахвяраваннях – хто колькі можа.

Нашыя рахункі:

PayPal: [email protected]
Paysera:
VŠĮ Dapamoga LT
LT263500010016529238

SWIFT: EVIULT2VXXX
Bank: Paysera LT, UAB
Pilaitės pr.16, Vilnius,
LT-04352, Lithuania

Замак – месца, дзе, апынуўшыся ў Літве, знаходзяць прытулак беларускія ўцекачы, якія былі вымушаныя экстрана пакінуць Беларусь з-за палітычна матываванага крымінальнага пераследу, а таксама дабраахвотнікам, якія вяртаюцца з вайны ва Украіне ці прыязджаюць на вакацыі. Кожны месяц Замак дае прытулак больш, чым 15 беларускім палітычным уцекачам.

У Замка няма грантавай падтрымкі – ён існуе толькі дзякуючы моцы салідарнасьці і данатам.

Данаты патрэбныя, каб:
аплочваць камуналку Замка;
купляць прадуктовыя камплекты (кожны уцякач, які прыбывае ў Замак, атрымлівае асабісты прадуктовы набор);
аплочваць, пры ўзнікненні, тэрміновыя патрэбы Замка і яго жыхароў (як рамонт катла напрыклад);
аплочваць бензін, каб забіраць уцекачоў з пагранзастаў.