Gloria Victis
Тысячагоддзямі, паўзмрокам,
Нітуючы часы і лёсы,
Вядзе нас памяць ад вытокаў,
Ад першых промняў у нябёсах.
Вядзе нас па шляхох бясконцых
Змаганьня за спадзеў і веру
У ненаканаванасьць лёсу.
У непрадвызначанасьць сьвету.
Вядзе нас па сьлядох паразаў,
Якія сёньня – перамогі.
Гісторыя занатавала
Імёны лепшыя – крывёю.
Тысячагоддзямі, паўзмрокам,
Нітуючы часы і лёсы,
Вядзе нас памяць ад вытокаў,
Ад першых промняў у нябёсах.
Вядзе нас па шляхох бясконцых
Змаганьня за спадзеў і веру
У ненаканаванасьць лёсу.
У непрадвызначанасьць сьвету.
Вядзе нас па сьлядох паразаў,
Якія сёньня – перамогі.
Гісторыя занатавала
Імёны лепшыя – крывёю.