Запрашаем вас заўтра 24 лютага (пятніца) далучыцца да акцыі ў падтрымку Ўкраіны

*
Categories:

Шаноўнае спадарства!
Запрашаем вас заўтра 24 лютага (пятніца) далучыцца да акцыі ў падтрымку Ўкраіны.

У гадавіну з пачатку вайны ва Ўкраіне, у Вільні ладзіцца шэраг мерапрыемств:

16:00 – шэсце з 50-метровымі сцягамі Украіны і Літвы ад помніка Тарасу Шаўчэнку да Кафедральнай плошчы

16:30 – мітынг «За нашу і вашу свабоду!» і флэшмоб паслоў краін НАТА “Слава Украіне!” на Кафедральнай плошчы

17:30 – працяг шэсця ад Кафедральнай плошчы да плошчы Незалежнасці да будынка Сейма

18:30 – канцэрт салідарнасці з Украінай “Свабода свеціць: RADAROM!” каля будынка Сейма

19:30 – бескаштоўны дабрачынны канцэрт у падтрымку Украіны ў “Opera Social House

24 лютага (пятніца)
16:00
Помнік Тарасу Шаўчэнку