Добрай раніцы, Наталля Іванаўна! Як Вы? Распавядае Наталля Калегава, дырэктарка НКА “Дапамога

*
Categories:

Добрай раніцы, Наталля Іванаўна! Як Вы?

Распавядае Наталля Калегава, дырэктарка НКА “Дапамога: “Кожная раніца пачынаецца са слоў: Добрай раніцы, Наталля Іванаўна! Як Вы?”
Ужо амаль 3 месяцы яны з мамай Вольгай жывуць у нашым Замку. Дзіма і Вольга Гопта – нашы госці.
Мы не будзем паўтараць гісторыю рэпрэсій гэтых светлых людзей. Дзіма – чалавек з асаблівасцю ментальнага развіцця адбыў у калоніі строгага рэжыму 2 гады і 31 снежня 2022 выйшаў на волю.
І з першых дзён стала зразумела, што сістэма яго не адпусціць. Браць на сябе адказнасць, вядома, было страшна, але сумневаў не было. 
Дзіма- светлы і адкрыты чалавек, які заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу.
Оля – адна з захавальніц Замка і гуманітарнага склада.
З кожным днём мы бачым як Дзіма становіцца весялей.
А калі пытаюцца яго: «Дзімачка, складана было ў турме?», то ен адказвае: «Так, але ў мяне быў сябар, ён дапамагаў». І толькі адмарожаныя рукі…

Читать на Roy.Team