11.04.2011 Дзень, які назаўседы ўвайшоў у гісторыю Беларусі.

*
Categories:

11.04.2011
Дзень, які назаўседы ўвайшоў у гісторыю Беларусі.
Бязлітасна спланаваны тэрарыстычны акт супраць мірных грамадзян.

Выбух у мінскім метро. Забітыя і параненыя людзі, якіх выносілі на вуліцу са станцыі метро. Разгубленыя твары не толькі мінакоў і выведзеных са станцый пасажыраў, разгубленыя твары і саміх супрацоўнікаў міліцыі, МНС, хуткай дапамогі. 
Ніхто да канца не мог усвядоміць, якое злачынства ўтварылі ў нашай краіне і хто утварыў! 
Праз хуткі час знайшлі «вінаватых» , якім вельмі хутка вынеслі прысуд: смяротнае пакаранне. Не адкладваючы, двух бязвінных хлопцаў расстралялі, яны таксама сталі ахвярамі ў гэтай крывавай гульні.
Праз час высвятлілася, што доказы віны былі не дасканалыя і неабгрунтаваныя. 
Народ праглынуў, ніхто не стаў шукаць і дабівацца праўды і сапраўдным тэрарыстам сыйшло з рук, на той момант не ў першы раз.

Читать на Roy.Team