Сябры, браты і сёстры!
У аўторак 25 красавіка на Радаўніцу – традыцыйны дзень велікоднага памінаньня нашых спачылых продкаў. Таму запрашаем вас на віленскія праваслаўныя Еўфрасіннеўскія могілкі (на Ліпоўцы).
Сустракаемся а 18-й гадзіне ля брамы могілак (каля Liepkalnio g. 19) ў 18-00 .
18.10 – заупакойная малітва у Еўфрасінеўскай царкве. Можна будзе памаліцца за сваіх спачылых і за пахаваных на могілках беларусаў.
Пасля службы старшыня клуба “Сябрына” Валянцін Стэх – вядомы віленскі краязнаўца распавядзе пра вядомых беларусаў, якія пахаваныя тут.
Праезд ад вакзала аўтобусамі 2,12,16,19,61 да прыпынку Stadionas.
Запрашаем!